Турыст з Беларусі памёр у Хургадзе

18 января 2020
У Егіпце памёр яшчэ адзін турыст з Беларусі. Трагічны выпадак адбыўся ў Хургадзе амаль тыдзень таму. Згодна з заключэннем медыкаў,  прычынай стала  сардэчная недастатковасць. З канца кастрычніка мінулага года ў Егіпце памерлі тры беларускія турысты па розных прычынах. Яшчэ адна жанчына  памерла ўжо пасля прыезду дадому. Зараз ідзе экспертыза.