Туман у Беларусі працягвае дыктаваць свае правілы для пешаходаў, вадзіцеляў і авіятараў

9 ноября 2018

У Нацыянальным аэрапорце Мінск перыядычна заносяцца змены ў расклад прылётаў самалётаў. Зараз затрымліваюцца рэйсы з Запарожжа, Кіева, Масквы і Санкт-Пецярбурга. Борт з Калінінграда ў сувязі з умовамі надвор’я наогул адмянілі. Тым часам вылеты праходзяць у штатным рэжыме.

Складанасці ў сувязі з густым туманам і на дарогах. Бачнасць вагаецца ад 100 да 500 метраў. ДАІ просіць вадзіцеляў устрымацца ад лішніх манеўраў і абгонаў, а таксама не выключаць фары і не перавышаць хуткасць. Больш уважлівымі варта быць пешаходам і веласіпедыстам. Ім неабходна пазначыць сябе флікерамі. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, густы туман у Беларусі захаваецца мінімум да абеду.