Туман прынёс на Міншчыну штармавое папярэджанне.

1 апреля 2013
Густы туман сёння прынёс на Міншчыну штармавое папярэджанне. Якое, магчыма, захаваецца на некалькі дзён. Найбліжэйшыя прагнозы сіноптыкаў без аптымізму. Снег і вясенні дождж. А начны мінус на тэрмометры днём, як правіла, будзе змяняць слабы плюс.

 

У сераду ападкі супакояцца, днём пацяплее да шасці градусаў. Непагадзь узмоцніцца ў чацвер і пятніцу, яе прынясе чарговы пахмурны цыклон. Але тэмпература паветра значна не зменіцца.

 

Тым часам сёння супрацоўнікі ДАІ рэкамендуюць вадзіцелям утрымацца ад паездак на аўтамабілях. Лепш пакінуць машыну ў гаражы альбо прыпаркаваць яе ўдалечыні ад дрэў і ліній электраперадачы.