Ту-154 сёння апошні раз перасёк паветраную прастору Еўропы

29 мая 2015

Легенда савецкай авіябудаўнічай галіны пасажырскі лайнер Ту-154 сёння апошні раз перасёк паветраную прастору Еўропы. Рэактыўныя лайнеры з парку нацыянальнага авіяперавозчыка "Белавія" больш не будуць лятаць ў заходнім кірунку. Развітальны палёт Мінск-Жэнева-Мінск стаў часткай праекта "Беларашн эвіэйшн тур". 4 гады кампанія "Белавія" ў тандэме з турыстычным партнёрам праводзіць экскурсійныя туры для еўрапейскіх аматараў савецкага авіяпрама. На борце легендарнага самалёта знаходзілася каля 80 чалавек. Пасля пералёту іх чакае шэраг экскурсіі па беларускай сталіцы, і ў тым ліку наведванне авіяцыйнага музея.

Аляксандр Трафімаў, камандзір эскадрыллі Ту-154: "Вельмі надзейны, бяспечны самалёт. У свеце такіх адзінкі. Хоць ён ужо дзядок. Але па хуткасці, па вышыні яму роўных у свеце няма".

У цяперашні час авіяпарк "Белавія" налічвае тры самалёты Ту-154. Яны выконваюць у асноўным чартарныя рэйсы. З эксплуатацыі так званыя "тушкі" будуць выведзеныя ў 2016 годзе. На змену легендам прама з канвеера прыйдуць самалёты "Боінг-737-800".