Кветкі яблыні сталі сімвалам памяці

8 мая 2018

У Дзень Перамогі было такое ж надвор'е і таксама квітнелі сады. Вось такія святочныя ўпрыгажэнні ў колерах нацыянальнага флага сёння раздавалі жыхарам Мінска сталічныя актывісты і студэнты. Кветкі яблыні ўвасабляюць сувязь пакаленняў і ўдзячнасць за мірнае жыццё.

У рамках святочнага праекта зараз курсіруе музей-бус, дзе можна ўбачыць прадметы ваеннага часу. А тым часам актывісты Мінскай вобласці арганізоўваюць сустрэчы з ветэранамі.