Кветкі ў гонар 75-годдзя Вялікай Перамогі ляглі ля падножжа Вечнага агню на плошчы Славы ў Магілёве

9 мая 2020
Урачыстасці праходзяць сёння па ўсёй краіне. Кветкі ў гонар 75-годдзя Вялікай Перамогі ляглі сёння ля падножжа Вечнага агню на плошчы Славы ў Магілёве. Пакланіцца подзвігу герояў прыйшлі гараджане.  Плошча Славы ў Магілёве. Менавіта тут ушанаваны подзвіг франтавікоў у гады Вялікай Айчыннай тых, хто абараняў і вызваляў горад, а таксама аднаўляў яго ў пасляваенныя гады.

Тыя, хто і сёння стаіць на абароне Айчыны, - воіны роты ганаровай варты ваеннай часці 6713 першымі ўсклалі кветкі да падножжа манумента. Гірлянда Славы ў гонар 75-годдзя Перамогі пад штандары франтоў.

Сярод тых, хто прыйшоў сёння на галоўную плошчу горада ўшанаваць хвілінай маўчання загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай, - ветэраны, парламентарыі, прадстаўнікі сілавых структур, Мытнага камітэта і ваеннага камісарыята, а таксама простыя гараджане. Пад трохразовы мірны зброевы залп.

Марафон віншаванняў працягваецца. У гэтыя хвіліны ля Дома ветэранаў моладзь горада пачынае танцавальны флэшмоб пад песні ваенных гадоў.