Кветкі па ўнікальнай галандскай тэхналогіі ў беларускіх цяпліцах вырошчваюць у Оршы

3 марта 2017

Брэндам становяцца не толькі прадукты або тавары, але і само паняцце "беларуская якасць". Калі дадаць сучасныя тэхналогіі, на выхадзе атрымаецца канкурэнтна перспектыўны кірунак бізнесу.

Кветкі па ўнікальнай галандскай тэхналогіі ў беларускіх цяпліцах вырошчваюць у Оршы. Увесь працэс цалкам аўтаматызаваны. Спрыяльны клімат, створаны ў аранжарэях, дазваляе збіраць ураджай высокай якасці і выцясняць галандскіх канкурэнтаў. Прадукцыя карыстаецца папулярнасцю і за мяжой.

Букет для сябе выбрала і Марына Раманоўская. Вольга Мароз зразае ўжо гатовыя да продажу ружы. Галоўны аграном прадпрыемства падкрэслівае: вырашчаныя ў Беларусі кветкі не саступаюць галандскім. Пераадольваць вельмі доўгі шлях да пакупніка ім не прыйдзецца, таму ў вазе такі свежы букет прастаіць максімальна доўга.

Плошча гэтай аранжарэі каля гектара. Ружы тут квітнеюць круглы год. Увесь працэс ад паліву раслін да рэгулявання тэмпературы цалкам аўтаматызаваны.

Перш чым пад штучным сонцам заквітнее мільён пунсовых руж, павінна прайсці каля пяці тыдняў. Цюльпанам часу спатрэбіцца больш. Галоўная ўмова - спрыяльны клімат і строгае выкананне тэхналогій.

Дарэчы, менавіта з вырошчвання цюльпанаў і пачынаўся кветкавы бізнес у Оршы. У гэтым сезоне ўраджай ужо сабралі. Як падкрэсліваюць спецыялісты, вясной гэтыя кветкі заўсёды ў трэндзе.

Абавязковая ўмова перад адпраўкай у магазін - сарціроўка. Адбор праходзіць адразу па некалькіх крытэрыях. Працуе прадпрыемства і на экспарт.

Займаюцца тут і кветкавай расадай. Плануюць вырошчваць яшчэ большую колькасць разнастайных сартоў па галандскіх тэхналогіях, але з беларускай якасцю.