Кветкі ад Папы Рымскага да манумента Перамогі ў Мінску

5 июля 2013

Сёння пасланец святога айца Францыска Жан-Луі Таран асабіста ўсклаў вянок загінуўшым героям Вялікай Айчыннай вайны. Кардынал прыбыў у Беларусь учора, каб ужо сёння ўзяць удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 400-годдзю знаходжання на нашай зямлі адной з галоўных хрысціянскіх святынь - абраза Маці Божай Будслаўскай.


Пасланец Святога Прастола Жан-Луі Таран у Беларусі ўпершыню. Як прызнаўся кардынал у інтэрв'ю журналістам, яго вельмі кранула цеплыня і зычлівасць беларусаў.