Кветкі і свечкі да сцен пасольства ў Мінску беларусы нясуць са дня трагедыі

25 ноября 2013

Беларусы смуткуюць разам з жыхарамі Латвіі. Кветкі і свечкі да сцен пасольства ў Мінску беларусы нясуць са дня трагедыі. Сёння ў дыппрадстаўніцтве адкрылася кніга спачуванняў, дзе пакінуць запіс можа кожны. Нагадаем, у мінулы чацвер пры абвальванні будынка гандлёвага цэнтра ў Рызе загінулі 54 чалавекі. У Латвіі сёння трэці дзень жалобы.


Пакінуць запіс у кнізе спачуванняў можна будзе і заўтра. Дзверы Латвійскага пасольства будуць адчыненыя для наведвальнікаў з 10 раніцы да гадзіны дня.