Кветкавае свята для прахожых

2 июля 2015

У парках, на вуліцы і нават у транспарце  на працягу тыдня жыхары і госці сталіцы знаходзяць бясплатныя букеты амаль паўсюль. Кветкавае свята для прахожых арганізавала група мінскіх фларыстаў. Яны пакідаюць букет з найлепшымі пажаданнямі ў людным месцы і чакаюць, калі яго забяруць. Дарэчы, знайсці ўладальніка адзінокаму букету  аказалася не так проста. Атрымаць такі нечаканы падарунак у надыходзячыя святочныя дні зможа кожны.  Прыемны сюрпрыз напаткае раптоўна, таму не разгубіцеся, калі знойдзеце стракаты букет – майстры-фларысты падрыхтавалі  больш за сто кампазіцый.