Кветкавыя дываны са славутасцямі Мінска да 950-годдзя

8 июня 2017

Беларуская сталіца працягвае рыхтавацца да юбілею. Уздоўж цэнтральных магістраляў, на праспектах і ў кожным раёне ўжо квітнеюць гіганцкія пано з непаўторнымі сюжэтамі, прысвечанымі Мінску. На тратуарах - вертыкальныя зялёныя канструкцыі, а таксама кантэйнеры з хваёвымі раслінамі, у прыватнасці, на Партызанскім і праспекце Дзяржынскага.

Усяго для святочнага афармлення Мінска да юбілейнай даты азеляняльнікі задзейнічаюць амаль 2 мільёны кветак.