ЦТ пройдзе сёлета ў максімальна бяспечных умовах

18 июня 2020
Цэнтралізаванае тэсціраванне пройдзе сёлета ў максімальна бяспечных умовах, каб мінімізаваць рызыку перадачы інфекцыі. Так, будуць падзеленыя патокі абітурыентаў, напрыклад, для здачы рускай, беларускай моў і матэматыкі выбраны два дні замест аднаго. У аўдыторыі адначасова будзе знаходзіцца не больш як пяцьдзясят чалавек, абітурыенты будуць рассаджаныя на адлегласці не менш за метр адзін ад аднаго. Будуць даступныя антысептыкі, памяшканні будуць рэгулярна праветрывацца і дэзынфіцыравацца. Таксама з'явіцца магчымасць электроннай рэгістрацыі на ЦТ, а колькасць пляцовак для здачы ў рэзервовыя дні павялічаць у параўнанні з мінулым годам.

Ігар Петрышэнка, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Раней мы ў гэты рэзервовы дзень ЦТ праводзілі ў адным месцы - гэта БДУ, а зараз з улікам асаблівасцяў сітуацыі мы дадалі яшчэ 5 месцаў для здачы ЦТ у рэзервовыя дні ў рэгіёнах". 

Усяго сёлета беларускія ВНУ плануюць прыняць больш як 55 000 чалавек. ЦТ пройдзе з 25 чэрвеня па 23 ліпеня. На тэсціраванне зарэгістраваліся 64 000 абітурыентаў.