ЦТ па матэматыцы пройдзе ў Беларусі 21 чэрвеня
21 июня 2022
Сёння ў Беларусі пройдзе цэнтралізаванае тэсціраванне па матэматыцы. На гэты прадмет зарэгістраваліся амаль 34 тысячы чалавек. Выпрабаванне будзе праходзіць 2 дні. Пачатак, традыцыйна, у 11:00. Для правядзення ЦТ у краіне падрыхтавана 41 навучальная ўстанова. Этапы ўступнай кампаніі манітораць працаўнікі Камітэта дзяржкантролю - усяго па краіне больш як 200 спецыялістаў.













