Некалькі гадзін таму завяршылася першае выпрабаванне для будучых студэнтаў. Чараду іспытаў адкрыла беларуская мова. Сёння яго здавалі амаль 26 тысяч абітурыентаў. На дадзены момант ніякіх сур'ёзных парушэнняў не зафіксавана.
Ужо заўтра новае выпрабаванне - руская мова. Што ж датычыцца тых, хто па паважлівай прычыне не змог прысутнічаць на іспыце, яго можна здаць у рэзервовы дзень - 5 ліпеня.














