ЦТ па англійскай мове будуць здаваць больш чым 23 з паловай тысячы абітурыентаў

6 июля 2020
У беларускіх абітурыентаў працягваецца цэнтралізаванае тэсціраванне. Сёння - выпрабаванні па замежнай. Іспыт пачнецца ўжо праз дзве гадзіны. Дарэчы, самы папулярны прадмет гэтага дня - англійская мова. На яго зарэгістравалася больш чым 23 з паловай тысячы чалавек. Вынікі асноўнага этапа тэсціравання абітурыенты змогуць атрымаць з 24 ліпеня. Тыя, хто будзе пісаць ЦТ у рэзервовыя дні, з  29 ліпеня.