Цыклон "Фрэдэрык" паўплывае на беларускае надвор'е

19 января 2018

Цыклон "Фрэдэрык" сёння паўплывае на беларускае надвор'е. На большай частцы краіны сіноптыкі прагназуюць снег, у асобных раёнах завею. Па паўднёвым захадзе моцны парывісты вецер. Днём будзе да плюс 1. На выхадных пахаладае, а ў пачатку наступнага тыдня ў Беларусь ізноў вернуцца маразы - да мінус 9-ці.