Цыклон "Барбара" прынясе ў Беларусь непагадзь

27 декабря 2016

Парывісты вецер да 20 метраў за секунду, а таксама мокры снег і дажджы. Цыклон "Барбара", які ідзе з Заходняй Еўропы, прынясе ў Беларусь непагадзь. У Мінску ўначы і ў наступныя суткі прагназуецца снегапад, на дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра - ад мінус 4 да плюс 1. Такое ж няўстойлівае надвор'е чакаецца ў сталіцы і Мінскай вобласці да канца тыдня.