ЦВК Беларусі сёння падвядзе вынікі рэспубліканскага рэферэндуму

3 марта 2022
2 сакавіка ў Цэнтральную камісію паступілі ўсе 7 пратаколаў аб выніках галасавання ад абласных і Мінскай гарадской камісій па рэферэндуме. Вынікі работы місій агучылі і міжнародныя назіральнікі. За ходам галасавання ў Беларусі сачылі каля 200 прадстаўнікоў ад місіі назіральнікаў ад СНД, АДКБ і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Рэферэндум прайшоў на высокім арганізацыйным узроўні пры захаванні правоў і свабод удзельнікаў, адпавядаў заканадаўству і міжнародным абавязацельствам Беларусі ў электаральнай сферы. Не заўважана парушэнняў і нацыянальнымі назіральнікамі. Сёння ж ЦВК падагульніць вынікі грамадска-палітычнай кампаніі. 

Нагадаем, паводле папярэдніх звестак, за прыняцце змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь выказалася больш  чым 82 % беларусаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.