Лічбавізацыя гарадскога водазабеспячэння дапаможа сэканоміць больш за 20 % электраэнергіі

16 октября 2019
Лічбавізацыя гарадскога водазабеспячэння  дапаможа сэканоміць больш за 20 % электраэнергіі, у сабекошце вады яна складае палову выдаткаў. Вынік дасягаецца  за кошт змянення падыходу  да кіравання сістэмай і не патрабуе дарагой замены абсталявання.

Сёлета праект стаў пераможцам конкурсу "Лідар энергаэфектыўнасці 2019". Пад кіраваннем сістэмы працуюць водазаборныя станцыі ва ўсіх буйных гарадах краіны. Магілёў першым у Беларусі  цалкам перайшоў на алічбаванае водазабеспячэнне.

Яўген Клябанаў, намеснік дырэктара ТАА "Тэхнік": "Задача - даць аператару, дыспетчару, які кіруе ўсёй сістэмай водазабеспячэння цалкам, інфармацыю аб тым, колькі ў рэальным часе каштуе вада, якая здабываецца з кожнага водазабору. Калі фактар грошай падключыць у сістэму кіравання, улічваць яго пры прыняцці рашэнняў, то гэта можа даць нядрэнны вынік, эканамічны перш за ўсё".

Першыя лічбы плануюць атрымаць ужо ў наступным годзе, калі ў Магілёве алічбуюць усе водазаборы. Такі падыход дапаможа не толькі эканоміць рэсурсы, але і выключыць уплыў чалавечага фактару, знізіць аварыйнасць на сетках.