Царква, пабудаваная ў гонар 300-годдзя дома Раманавых, - славутасць Малых Шарыпаў

18 апреля 2020
Больш за тое мясцовыя жыхары мараць пра яго адраджэнне і аднаўленне. Святыня ў вёсцы Малыя Шарыпы Горацкага раёна  пабудавана з чырвонай цэглы ў гонар 300-годдзя дома Раманавых. Яе велічнасць і сёння ўражвае. Аднак ніводнага дакумента на збудаванне не захавалася. 

Андрэй Ястрабаў высветліў - як так выйшла. Настаўнік гісторыі, мясцовы краязнавец Сяргей Юнашаў здольны гадзінамі расказваць пра гэты векавы храм. Сапраўдная славутасць Малых Шарыпаў. У вёсцы ўжо ніхто не памятае царкву дзеючай. Але яе гісторыя перадаецца з пакалення ў пакаленне.  

Храм пачаў працаваць у 1906-м. Аднак асвечаны толькі у 1186-м - да трохсотгоддзя дома Раманавых. Велічная святыня стала ў той час цэнтрам жыцця мястэчка. Менавіта тут  вучылі грамаце, гандляроў збіралі кірмашы.   

Храм дзейнічаў да 30-ых гадоў мінулага стагоддзя, не аднойчы змяняючы сваё прызначэнне. Ён перажыў нават Вялікую Айчынную вайну. Праўда, страціў купал. 

Нямецкая артылерыя не пашкадавала храм. Менавіта так ён выглядаў падчас вайны. Аднак вось ужо з паўстагоддзя збудаванне не выкарыстоўваецца. І што самае дзіўнае - пра храм не згадваецца ні ў адным гістарычным дакуменце. 

Праўда, страчаным сам храм назваць нельга. Добраўпарадкаваная тэрыторыя, сюды па-ранейшаму прыходзяць памаліцца вернікі, турысты. Паломнікі надзяляюць гэтыя мясціны цудадзейнай сілай. 

Храм, якога няма. Такое магло здарыцца падчас Вялікай Айчыннай, расказваюць супрацоўнікі Магілёўскага абласнога архіва. Дзе і цяпер захоўваюць рэдкія дакументы, у якіх згадваюцца гістарычныя збудаванні, нават храмы. На жаль - дайшлі да нашых часоў не ўсе. 

Горацкія краязнаўцы тым часам не страчваюць надзею высветліць усё пра храм. Збіраюцца звярнуцца ў замежныя архівы - вярнуць яму імя. Да рэвалюцыі - Успення Прасвятой Багародзіцы шарыпскага прыходу.