Цырымонія ўручэння пашпартоў у Канстытуцыйным судзе

15 марта 2018

Адна з цырымоній уручэння пашпартоў прайшла і ў Канстытуцыйным судзе. Тут свой галоўны дакумент атрымалі юнакі і дзяўчаты з Брэсцкай і Магілёўскай абласцей, а таксама горада Мінска. Сярод іх і актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Дарэчы, менавіта БРСМ - арганізатар гэтай Усебеларускай акцыі, прысвечанай Дню Канстытуцыі. Яе штогод праводзяць з 2004 года.