Цырымонія ўскладання вянкоў адбылася на вайсковых могілках у Францыі - ад пасольства Беларусі вянок усклаў Кірыл Грушэўскі

6 мая 2022
Дзень Перамогі - адно з найважнейшых святаў для жыхароў многіх краін Еўропы. На вайсковых могілках у горадзе Нуае-Сен-Мартэн адбылася штогадовая ўрачыстая цырымонія ўскладання вянкоў да помніка савецкім ваеннапалонным і ўдзельнікам французскага Супраціўлення. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі пасольстваў васьмі краін і мясцовыя ўлады. Ад пасольства Беларусі вянок да помніка ўсклаў часовы павераны ў справах Беларусі ў Францыі Кірыл Грушэўскі.


Паслы сямі краін усклалі кветкі да магілы савецкага разведчыка ў Японіі 


Паслы Беларусі, Расіі, Азербайджана, Кыргызстана, Узбекістана, Таджыкістана і Туркменістана таксама ўсклалі кветкі да магілы Героя Савецкага Саюза, разведчыка-бакінца Рыхарда Зорге ў Японіі і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.