Цырымонія адкрыцця выставы MILEX-2019 прайшла на тэрыторыі комплексу "Лінія Сталіна"

15 мая 2019

комплексу "Лінія Сталіна". Тут разгарнулася яркае тэматычнае шоу на зямлі і ў паветры: у ваенна-гістарычнай рэканструкцыі баявых эпізодаў задзейнічаны сучасныя і мадэрнізаваныя ўзоры ваеннай тэхнікі. Асноўная ж частка выставы размешчана ў спарткомплексе "Мінск-Арэна" і на прылеглай адкрытай пляцоўцы. Яе адкрыццё пройдзе ў 15:00. Свае экспазіцыі прадэманструюць вытворцы і экспарцёры абароннай прадукцыі з Азербайджана, Германіі, Італіі, Польшчы, Сербіі і ПАР. Самыя маштабныя разгорнуць Беларусь, Расія, Казахстан і Кітай. Наша краіна на ваенным форуме пакажа каля ста новых узораў.

Сёлета арганізатары чакаюць рэкордную колькасць замежных дэлегацый - амаль 60 з больш чым 30 краін свету. Мінулы раз на выставе MILEX было падпісана 35 кантрактаў на агульную суму 100 мільёнаў долараў.
.