Цэны пад кантролем МАРГ

17 декабря 2018

Сёння Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі пачало пашыраны маніторынг цэн  на тавары, якія традыцыйна купляюць да навагодняга стала.  Рэгулятар увесь час трымае на кантролі сітуацыю па кошце сацыяльна значных тавараў, звесткі ад рытэйлу  паступаюць у электронным выглядзе. Каб пазбегнуць неабгрунтаваных скокаў цэн, у гэтыя тры тыдні, калі пакупніцкі попыт павышаецца шматразова, а тавараабарот павялічваецца на траціну, вырашана павялічыць і спіс тавараў, а таксама магазінаў.

У абласных упраўленнях  гандлю і ў МАРГ  працуюць і гарачыя лініі. Званкі прымаюць па будных днях у рабочы час.