Цэны на сувязь пад кантролем. Асноўныя мабільныя аператары заключылі пагадненні з МАРГ

15 января 2020
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю заключыла пагадненні з аператарамі сувязі аб стрымліванні цэн на паслугі сёлета. Мера закліканая абараніць ад неабгрунтаванага павелічэння тарыфаў прадпрыемстваў - дамінантаў у гэтай сферы. У спажывецкім кошыку  паслугі  сёння займаюць значную долю нароўні з прадуктамі харчавання, што вымушае МАРГ рэгуляваць працэсы дадатковымі гарантыямі.

Людміла Моніч, начальнік упраўлення Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі: "Белтэлекам тарыфы павышае на паслугі доступу ў інтэрнэт, шырокапалосны доступ, таксама прадугледжаны базавы ўзровень павышэння ў межах 4%. У адпаведнасці з пагадненнем, першае павышэнне прадугледжана ў першым паўгоддзі, вось яны аб'явілі. Гэта ў сярэднім на 2 з паловай працэнты. Другое павышэнне будзе толькі з улікам таго, як складзецца ў цэлым па краіне ўзровень інфляцыі, і, зразумела, тады мы зможам разглядаць другое павышэнне ў другім паўгоддзі, а яно можа быць у верасні, можа быць у снежні. Лічбы, якія прадугледжаныя пагадненнем, ніводны аператар змяніць не можа. На 2020 год пагадненнем прадугледжана павышэнне тарыфаў не вышэй за базавы ўзровень інфляцыі, гэта значыць - 4%".

Рэгуляваныя цэны і тарыфы ў Беларусі сталі расці больш павольна, адзначаюць у міністэрстве. За мінулы год прырост скараціўся на паўтара працэнта ў параўнанні з 2018-м. Інфляцыя не перавысіла мэтавага параметру і склала 4,7%!