У Беларусі працягваецца маніторынг цэн на лекі. Прадстаўнікі Савета Рэспублікі адсочваюць лічбы на вітрынах аптэчных сетак у сваіх рэгіёнах, каб не дапусціць неабгрунтаванага росту кошту медпрэпаратаў. Нагадаем, са студзеня ў Беларусі для лекаў ужываецца стаўка ПДВ 10%. Зараз дзяржорганы займаюцца распрацоўкай механізму па нівеляванні ўплыву росту ставак на цэны.
Анатоль Шчасны, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі: "Зараз у аптэках паніжаная коштавая надбаўка. Прычым нават больш чым на 10%. Гэта значыць, лекавыя прэпараты пасля ўвядзення ПДВ не падаражалі. Гэты маніторынг Савета Рэспублікі яшчэ дазваляе даваць зрэз тых неабходных прэпаратаў і найболей запатрабаваных менавіта ў перыяд пандэміі".
Цэны на лекі - на кантролі сенатараў
25 марта 2021













