Цэнтры дадатковай адукацыі на канікулах праводзяць заняткі анлайн

8 апреля 2020
Віртуальныя майстар-класы для рэальных хобі. Цэнтры дадатковай адукацыі на канікулах праводзяць заняткі і анлайн. Выкладчыкі ствараюць відэаўрокі і арганізуюць трансляцыі ў сацыяльных сетках. Напрыклад, у сталічным Палацы дзяцей і моладзі "Золак" працуе віртуальная школа экалогіі. Вучні, якія ўдзельнічаюць у валанцёрскім экаруху, цяпер выконваюць заданні ў новым фармаце. Таксама для вучняў на час падаўжэння вясновых канікул арганізуюць анлайн-выставы і экскурсіі.