Цэнтрам святкавання 1 Мая ў Мінску стаў парк Перамогі

1 мая 2019
Сапраўднае сямейнае свята разгарнулася сёння ў Мінску. Беларусы масава праводзяць гэты цёплы вясновы выхадны дзень на свежым паветры.

Цэнтрам падзей стаў парк Перамогі. Тут для гасцей працуе інтэрактыўная выстава. Кожны ахвочы можа паспрабаваць сябе ў новых прафесіях. Напрыклад, у ролі медработніка, вадзіцеля электробуса, а таксама асвоіць прамудрасці сталярнай справы і нават навучыцца даіць карову і ўзбіваць масла. Для дзяцей - пляцоўка,  батуты і атракцыёны. Госці парку падзяліліся сваімі эмоцыямі і прызналіся, што не плануюць вяртацца дамоў да самага вечара.

Працягваецца тут і святочны канцэрт. Увесь дзень у парку працуюць фуд-корты, дзясяткі фотазон і майстры, якія праводзяць майстар-класы па розных кірунках. Такія першамайскія пляцоўкі разгарнуліся сёння ў кожным рэгіёне нашай краіны.