Цэнтральны рэгіён цалкам справіўся з наступствамі двух паўднёвых цыклонаў

18 января 2016

Цэнтральны рэгіён цалкам справіўся з наступствамі двух паўднёвых цыклонаў – "Даніелы" і "Эмы". Зараз усе населеныя пункты падключаныя да крыніц электраэнергіі, дарогі і вуліцы нават у невялікіх населеных пунктах расчышчаныя. Дапамагалі спраўляцца з наступствамі не толькі ратавальнікі, але і камунальшчыкі, энергетыкі, ваенныя і нават добраахвотнікі. Дарэчы, зараз службы МНС рыхтуюцца да вясенніх паводак – хутчэй за ўсё дзякуючы моцным снегападам пазбегнуць іх не атрымаецца.

Зараз у вобласці працуе спецыяльная камісія. Яна распрацоўвае алгарытм дзеянняў на выпадак новага цыклону з улікам вопыту мінулага тыдня.