Цэнтральны рэгіён падышоў да гарачай пары цалкам падрыхтаваны

24 июля 2021

Сталічны рэгіён падышоў да гарачай пары цалкам падрыхтаваны. Паўтары тысячы камбайнавых экіпажаў і 9 тысяч механізатараў! Пад азімым рапсам - амаль 100 тысяч гектараў (палову ўжо абмалацілі). Разам з гэтым бункеры напаўняюцца залатым зернем пшаніцы, жыта, трыцікале. Усяго ж за сезон хлебаробы цэнтральнага рэгіёна плануюць намалаціць 1,8 млн т збожжа.

Зачын пад будучы ўраджай

Разам са жнівом рыхтуюць глебу і пад будучы ўраджай. Аграрыі апрацоўваюць палі, уносяць угнаенні. Сяўба азімых запланаваная на канец лета - пачатак восені.