Цэнтралізаванае тэсціраванне - 2019. Мінадукацыі зацвердзіла даты выпрабаванняў

18 марта 2019

Сёння сталі вядомыя даты цэнтралізаванага тэсціравання - іх вызначыла Міністэрства адукацыі. Такім чынам, першае ЦТ - па беларускай мове - абітурыенты здаюць 11 чэрвеня. Кожны наступны тэст выпускнікі будуць пісаць праз дзень. Сезон ЦТ-2019 завершыцца тэсціраваннем па сусветнай гісторыі 1 ліпеня. Рэгістрацыя ў пунктах правядзення будзе адкрытая ў перыяд з 2 мая па 1 чэрвеня. 

Наталля Вайцяховіч, першы намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў:  "Я хачу звярнуць увагу абітурыентаў на вельмі важную рэч: калі яны будуць прыходзіць у пункты рэгістрацыі, яны прад'яўляюць дакумент, які пацвярджае асобу, таму ўжо зараз можна звярнуцца да дакумента. Гэта ў асноўным, вядома, пашпарт, хоць можа быць і пасведчанне  на права жыхарства, і пасведчанне бежанца; каб ён быў прыдатны, каб тэрмін дзеяння пашпарта падыходзіў для рэгістрацыі і далейшага праходжання цэнтралізаванага тэсціравання".

Тыя абітурыенты, якія не змаглі з паважлівай прычыны прайсці тэсціраванне ў асноўную сесію, могуць зрабіць гэта ў рэзервовыя дні - 6, 8 і 10 ліпеня. З 10 ліпеня ў пунктах напісання тэсціравання пачнецца выдача сертыфікатаў.