Цэнтр мовы і культуры Інданезіі адкрыўся ў ІМГЛУ

17 ноября 2023

Сёлета 30 гадоў устанаўлення дыпадносін адзначае Беларусь з Інданезіяй. У гонар падзеі ў Мінскім лінгвістычным універсітэце адкрыўся цэнтр мовы і культуры гэтай азіяцкай рэспублікі. Цэнтр дазволіць распрацоўваць і рэалізоўваць сумесныя адукацыйныя праграмы, у рамках якіх студэнты могуць вывучыць інданезійскую мову і бліжэй пазнаёміцца з усходняй культурай.

Мінскі лінгвістычны ўніверсітэт зараз здзяйсняе падрыхтоўку больш як па 20 замежных мовах. З адкрыццём цэнтра дабавіцца і інданезійская. Яна стане 24-й.