Цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны ў Магілёве прыняў першых пацыентаў

1 июня 2018

У Беларусі распачалося супрацоўніцтва ўсходняга рэгіёна краіны і кітайскай правінцыі Цзянсу. Першых пацыентаў прыняў Цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі. Аснова праекта - старажытныя гаючыя метады лячэння і прафілактыкі захворванняў. Спецыялісты розных профіляў будуць прыязджаць у Магілёў з КНР.

Чэнь Яньнянь, кіраўнік Нанкінскай бальніцы традыцыйнай кітайскай медыцыны: "Апроч традыцыйнага характэрнага для кітайскай медыцыны лячэбнага масажу, мы гатовыя адкрыць магілёўскім пацыентам свет іголка- і мануальнай тэрапіі, травалячэння, фітааплікацыі і лячэбнай гімнастыкі. Спадзяемся, што гэта палепшыць здароўе беларусаў".

Лу Цзінь, урач-рэфлексатэрапеўт Цэнтра традыцыйнай кітайскай медыцыны: "Праца ў медыцынскім цэнтры - гэта не толькі магчымасць пазнаёміць жыхароў вобласці з дасягненнямі ўсходняй медыцыны, але і адкрыць для сябе Беларусь. Уцешна, што ў цэнтры мы будзем працаваць поплеч з беларускімі ўрачамі".

Новым этапам у развіцці праекта стане стажыроўка магілёўскіх дактароў у Кітаі.