Цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны атрымаў прызнанне ўрада КНР

4 ноября 2019
Адобрана кітайскім урадам. Высокую ацэнку і прызнанне калегаў з Паднябеснай атрымаў Цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны пад Мінскам. У абласной бальніцы ён адкрыўся два гады таму. За гэты час экзатычнымі працэдурамі скарысталіся тры тысячы чалавек. Іголкаўколванне, гірудатэрапія, уздзеянне на арганізм лазерам, усходні масаж - усяго дзясяткі працэдур. Адзначым, беларускія ўрачы прайшлі стажыроўку ў Кітаі, з майстар-класамі прымалі замежных калегаў і ў сябе ў цэнтры. А напярэдадні сустракалі гасцей - супрацоўніцтва і абмен вопытам вырашана прадоўжыць. 

Падобныя цэнтры ёсць па ўсім свеце, але толькі 30 з іх (у тым ліку і беларускі) атрымалі прызнанне кітайскага ўрада.