Цэнтр сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ адзначае 20-годдзе

16 декабря 2016

Ад найскладанейшых даследаванняў настрояў выбаршчыкаў да буйных дэмаграфічных і адукацыйных зрэзаў. Адна з вядучых сацыялагічных служб краіны - Цэнтр сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ - адзначае 20-годдзе. Сярод яго заказчыкаў - не толькі беларускія прадпрыемствы або міністэрствы. Але і важкія міжнародныя структуры - ЮНЕСКА, Прадстаўніцтва ААН у Беларусі або Міжнародная фінансавая карпарацыя. Сацыёлагі цэнтра яшчэ і ўдзельнікі шматлікіх міжнародных праектаў. Да прыкладу, па вывучэнні сусветных электаральных сістэм, ладу жыцця і здароўя насельніцтва, еўрапейскіх каштоўнасцяў. У новым годзе новае маштабнае даследаванне цэнтр прысвеціць беларускай сям'і. Сёння заслугі сацыялагічнай службы адзначаныя ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.    

Дарэчы, сацыёлагі ўпершыню падчас апытанняў будуць выкарыстоўваць не папяровыя бланкі, а планшэты. Але паўсюдны пераход на гаджэты не запланаваны. Праца па-новаму пакуль выклікае сумненні ў дакладнасці электронных спосабаў даследаванняў.