Цэнтр Мінска паралізавала на некалькі гадзін

27 декабря 2017

Пераднавагодні ажыятаж у сталіцы сёння выклікаў цяжкасць дарожнага руху. Цэнтр Мінска паралізавала на некалькі гадзін. Адзначаліся 10-бальныя заторы. Пагоршыў становішча моцны туман. Акрамя таго, было зафіксавана нямала дробных аварый. У Дзяржаўтаінспекцыі раяць у гэтыя дні дбайна прадумваць свой маршрут - праз вялікую колькасць машын рух можа быць ускладнены. Чаго не скажаш пра падземны транспарт: пасажыры метро вольна перасоўваліся нават у гадзіну пік.