Цэнтр кітайскай традыцыйнай медыцыны з'явіўся ў Мінскай абласной бальніцы

17 января 2018

Зона, свабодная ад таблетак і лекаў. У Мінскай абласной бальніцы з'явіўся цэнтр кітайскай традыцыйнай медыцыны. Умацоўваць здароўе пацыентаў тут будуць старажытнымі методыкамі, якія ў Паднябеснай практыкуюць ужо больш як тысячу гадоў. А вось абсталяванне тут, наадварот, самае сучаснае. У аснове лячэння ўздзеянне на пункты жыццёвай сілы "цы". На целе чалавека іх больш як 300. Уздзейнічаць на энергетычныя месцы будуць як традыцыйнай іголкатэрапіяй і п'яўкамі, так і высокатэхналагічнымі лазерам і электраімпульсамі.

Цай Ліхуэ, дырэктар бюро традыцыйнай кітайскай медыцыны правінцыі Джэцыян (Кітай): "Традыцыйная медыцына ў Кітаі, як і тысячы гадоў таму, вельмі папулярная. Гэта той выпадак, калі без лекаў можна атрымаць неабходную дапамогу здароўю. Гэты цэнтр у Мінскай вобласці вельмі добры, але мы ўсё роўна жадаем дапамагчы значна пашырыць спіс медыцынскіх паслуг. Беларусы павінны атрымліваць увесь спектр медыцынскай рэабілітацыі, і мы будзем усімі спосабамі спрыяць гэтаму".

Акрамя таго, найбліжэйшыя два тыдні мастацтва лячэння для беларускіх калег будуць выкладаць кітайскія майстры традыцыйнай медыцыны. А лепшыя вучні пройдуць і поўны курс навучання ў вядучых універсітэтах і клініках Кітая.