Цэнавае рэгуляванне на баршчавы набор і яблыкі ўводзіць урад Беларусі

24 января 2022
Урад абмежаваў рост цэн на  бульбу, буракі, капусту, моркву, цыбулю і яблыкі. Размова ідзе пра беларускую агародніну. Прычына - менавіта гэтыя тавары ў прадуктовай групе  значна падскочылі  ў цане ў нас і ў нашых суседзяў. Як адзначылі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю, па выніках мінулага года  інфляцыя склала крыху менш за 10 %, а кошт на садавіну і агародніну вырас амаль на 17,5. Для абароны ўнутранага рынку (каб гэтыя тавары не абцяжарвалі выдаткі пакупнікоў і былі ім па кішэні) Саўмін пастановай уводзіць максімальныя адпускныя і рознічныя цэны  на так званы  баршчавы набор.