Кошт праезду ў грамадскім транспарце на працягу года павялічыцца на 10-12%

5 марта 2015

Кошт праезду ў грамадскім транспарце Мінска на працягу года павялічыцца на 10-12%, што адпавядае 5 тысячам рублёў. Такую прапанову агучылі транспартнікі Міністэрства эканомікі. Зараз вядуцца разлікі. Безумоўна, павышэнне цаны за праезд цалкам не кампенсуе выдаткі транспартных кампаній. Толькі за апошнія тры месяцы выдаткі за электраэнергію выраслі на 43%, за паліва –  на 20%. Нагадаем, папярэдні раз праезд у грамадскім транспарце Мінска павялічваўся 14 снежня. Зараз білет каштуе 4 з паловай тысячы рублёў.