Кошт новых кватэр у Беларусі будзе разлічвацца па-новаму

8 августа 2013

Ужо з 1 студзеня дамы будуць узводзіць па сістэме так званага каштарыснага коштаўтварэння. Аб гэтым сёння журналістам заявіў міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Нічкасаў. Гэта значыць, кошт новага жылля будзе складацца з рэальных выдаткаў на будаўніцтва, пачынаючы ад будматэрыялаў і заканчваючы зарплатамі працоўных. На дадзены ж момант кошт новабудоўляў вызначаўся на аснове так званага базісна-індэкснага падыходу, які распрацавалі яшчэ ў часы Савецкага Саюза. Новая - каштарысная сістэма - абсалютна празрыстая і дазволіць аператыўна рэагаваць на любыя змяненні коштаў. Акрамя таго, у наступным годзе змяненні закрануць і сам будаўнічы кантракт.


Анатоль Нічкасаў, Міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі: Мы прапаноўваем інструменты, якія эфектыўна працуюць пры рэалізацыі міжнародных кантрактаў. Гэта, першым чынам, даванне гарантыі належнага выканання авансавага плацяжу і належнага выканання ўсяго кантракта. Акрамя таго, сам заказчык таксама павінен даць контргарантыю аб тым, што ён будзе своечасова інвеставаць і здзяйсняць фінансаванне ў адпаведнасці з жорсткім графікам фінансавання.


І яшчэ адно новаўвядзенне будучага года: усё жыллё з азначэннем дзяржпадтрымка будзе будавацца выключна па дзяржзаказе. Гэта можа вырашыць праблему даўгабудаў і плаваючага коштаўтварэння.