У беларускае заканадаўства ўнясуць змены, у якіх будуць прапісаныя такія ўмовы долевага будаўніцтва. Пакуль жа ў Мінску дзясяткі дамоў узводзяць з парушэннем тэрмінаў работ і завышэннем цаны жылля.
Калі ж сітуацыя зменіцца, і чаму для вырашэння жыллёвых пытанняў дольшчыкі вымушаныя звяртацца ў Камітэт дзяржкантролю? Адказы шукаў Аляксей Кандраценка.
Два дамы ў мікрараёне Брылевічы амаль гатовыя прыняць жыхароў. Праўда, каб наблізіць наваселле, ім давялося пазмагацца за свае метры са сваім жа заказчыкам – УКБ Маскоўскага раёна. Не атрымаўшы адказаў на ўсе пытанні, людзі звярнуліся ў галоўнае кантралюючае ведамства краіны.
(Ірына Пархамовіч, дольшчык)
(Вера Мацулевіч, начальнік упраўлення кантролю будаўніцтва і ЖКГ Камітэта дзяржкантролю Беларусі)
Будаўнікі ледзь не атрымалі незаконныя прэміі - усяго 600 мільёнаў рублёў. Завысілі і кошт праектных работ. У суме на плечы дольшчыкаў маглі б легчы 6 мільярдаў рублёў. Не леглі - КДК не дазволіў.
(Вера Мацулевіч, начальнік упраўлення кантролю будаўніцтва і ЖКГ Камітэта дзяржкантролю Беларусі)
Адміністрацыя Маскоўскага раёна таксама пацвердзіла рашэнні на карысць дольшчыкаў.
(Уладзімір Танкевіч, намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска)
(Васіль Касцючэнка, дырэктар КУП «УКБ адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска»)
Учора вырашылася і сітуацыя з будаўніцтвам аднаго з дамоў па Лагойскім тракце. Кіраўнік КДК даручыў зняць усе пытанні да 25 красавіка. А для таго каб надалей іх узнікала мінімум, кажуць спецыялісты, важна самім удзельнікам долевага будаўніцтва з самага пачатку кантраляваць усе яго стадыі і вырашаць спрэчкі на ўзроўні мясцовых улад.














