Цэментавая галіна - у цэнтры ўвагі КДК

11 сентября 2019
Укладзеныя ў мадэрнізацыю цэментавых заводаў сродкі не прынеслі чаканай аддачы. Аб гэтым сёння на калегіі заявіў старшыня Дзяржкантролю Леанід Анфімаў. Кіраўнік ведамства адзначыў, што на абнаўленне прадпрыемстваў дзяржавай было выдаткавана звыш  мільярда долараў. Але пры гэтым  назіраецца паляпшэнне асобных паказчыкаў галіны. Увод у эксплуатацыю і асваенне новых энергаэфектыўных магутнасцяў дазволілі абнавіць асноўныя фонды, павялічыць прадукцыйнасць працы, знізіць энергаёмістасць вытворчасці, істотна павялічыць аб'ёмы экспарту цэменту. І ўсё ж застаецца шэраг праблемных пытанняў. Напрыклад, па выніках 2018 года ў рамках "праграмы эфектыўнага выкарыстання магутнасцяў арганізацый цэментавай прамысловасці", недаатрыманы эканамічны эфект на суму 73,5 мільёнаў рублёў. Не выкананыя паказчыкі па эфектыўнай загрузцы вытворчых магутнасцяў новых тэхналагічных ліній, не ў поўным аб'ёме атрымалася знізіць выдаткі і сабекошт сыравіны. Адной з прычын складанай фінансавай сітуацыі на прадпрыемствах з'яўляецца неабгрунтаванае выкарыстанне паслуг пасрэднікаў пры закупах сыравіны і рэалізацыі прадукцыі.

Да вышэй сказанага, можна дадаць, што  ўстаноўлены  факты і крымінальнага пасрэдніцтва. Фінансавай міліцыяй перарваная злачынная дзейнасць аднаго з пасрэднікаў, які пастаўляў беларускім спажыўцам цэмент, які ўжо быў адгружаны заводамі ў Расію. І адзначым, што па выніках калегіі выпрацаваныя пэўныя прапановы па павышэнні эфектыўнасці працы цэментавай прамысловасці.