Цэлы горад для шпакоў пабудаваў жыхар Старых Дарог на сваім прысядзібным участку

4 апреля 2019

Міхаіл Нікановіч - вялікі аматар крылатых, асабліва першых веснікаў вясны - шпакоў. Яны гняздуюцца на так званай птушынай вуліцы ўжо некалькі гадоў. Першы жыхар сёлета прыляцеў 2 сакавіка. Зараз усе домікі заселеныя. Птушкі жывуць у іх парамі. І хутка з'явяцца птушаняты.

Птушкі рэагуюць на змяненні ў навакольным асяроддзі. Санітарныя рубкі ў лясах і працы па добраўпарадкаванні гарадоў часта прыводзяць да таго, што знікаюць старыя дрэвы, у якіх можна зрабіць дупло. А калі становіцца менш месцаў для гнездавання, памяншаецца і колькасць птушак. Таму стварэнне домікаў для крылатых часам не проста ініцыятыва, а неабходнасць.