Працоўныя пенсіі з 1 лістапада павышаюцца

17 октября 2017

Адпаведны ўказ сёння падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Дакументам прадугледжваецца пераразлік пенсій у сувязі з ростам сярэдняй зарплаты ў краіне. У сярэднім выплаты павялічацца на 5%.

Гэта будзе залежаць ад стажу працы і заробку да звароту па пенсію, а таксама налічаных надбавак, павышэнняў і даплат. Указ аб пераразліку пенсій закране больш як 2 з паловай мільёны чалавек.