Працоўную акцыю "Вясна 45-га" правялі ля мемарыяльнага комплексу па праспекце Дзяржынскага

4 мая 2015

Памяць пра гераічны подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне будзе жыць у стагоддзях. І сталічная моладзь для гэтага прыкладзе ўсе намаганні. Пра гэта сёння заявілі падчас маладзёжнай працоўнай акцыі "Вясна 45-га", якую правялі ля мемарыяльнага комплексу па праспекце Дзяржынскага. Тут з'явілася кветкавая кампазіцыя ў выглядзе чырвона-зялёнай стужкі з яблыневым колерам. Такі жывы крэатыў у патрыятычных танах стварылі ўдзельнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Адзначым, маладзёжная працоўная акцыя "Вясна 45-га" прадоўжыцца ў сталіцы і Мінскай вобласці на працягу ўсяго тыдня.