Сцежка здароўя

22 июля 2014

Праз яблыневы сад на вуліцы Льва Сапегі працягнулась сцежка фізічнай падрыхтоўкі і адпачынку. Незвычайны спартыўны аб'ект прызначаны для тых мінчан, хто любіць актыўна бавіць час на свежым паветры і падтрымліваць сваё здароўе ў тонусе. На шляху працягласцю ў 300 метраў ёсць бегавая дарожка, трэнажоры для развіцця спрыту, пясочніца для скачкоў у даўжыню і разнастайнае спартыўнае абсталяванне.


Вольга Алясюк, тэхнік па азеляненні Маскоўскага раёна: На нашай сцежцы здароўя яшчэ прадугледжаны такі цікавы аб'ект, як сцежка адчуванняў. Гэта спецыяльна створана для таго, каб хадзіць па ёй басанож. Таму што гарадскому жыхару не заўсёды атрымліваецца пахадзіць басанож, а гэта вельмі карысна.


На сцежцы здароўя праводзяцца ўрокі фізічнай культуры і спартыўныя спаборніцтвы. У планах пабудаваць яшчэ пляцоўку для гульні ў валейбол і бадмінтон.