"Сцежка мужнасці" сабрала некалькі сотняў турыстаў

8 ноября 2019

Праверыць сябе на трываласць і пераадолець палі, лясы і балоты. "Сцежка мужнасці" ў Валожынскім раёне сёння сабрала некалькі сотняў турыстаў, сярод іх і замежныя госці. Такі пешы марафон па перасечанай мясцовасці праводзіцца ўжо 5 раз. На выбар дзве дыстанцыі - 30 і 50 кіламетраў. На старт у адной з аграсядзіб раёна выходзілі цэлымі камандамі.

У важкіх рукзаках удзельнікаў (а гэта абавязковая ўмова) не толькі запасныя красоўкі або харчаванне на дзень, але яшчэ мабільныя тэлефоны і фотаапараты. Сэлфі на фоне гістарычных славутасцяў Міншчыны - як адзнака аб праходжанні ўсіх кантрольных пунктаў маршруту. Напрыклад, адным з іх стала дзеючая царква, пабудаваная ў 19-м стагоддзі. Дарэчы, на фінішы ўзнагароджвалі не толькі самых хуткіх турыстаў, але яшчэ і аўтараў самага крэатыўнага фота.