Трое пацярпелых у ДТЗ беларусаў застаюцца ў бальніцах Украіны

21 июля 2018

Трое пацярпелых застаюцца ў бальніцах Украіны. Двое знаходзяцца ў Нікалаеве, адзін - у Крывым Возеры. Перавозіць пацыентаў у Гомель пакуль небяспечна. І вось што нашаму тэлеканалу паведамілі ўкраінскія медыкі.

Любоў Скрыпчанка, намеснік галоўнага ўрача Крываазерскай цэнтральнай раённай бальніцы (па тэлефоне).

Наша пасольства ва Украіне і МЗС Беларусі разам са сваякамі загінуўшых вырашаюць пытанні транспартоўкі цел на радзіму. Нагадаем, напярэдадні на трасе Кіеў - Адэса ля пасёлка Крывое Возера беларускі мікрааўтобус урэзаўся ў грузавік, які стаяў ла правага боку праезнай часткі. Кіроўца і чацвёра пасажыраў загінулі на месцы, 12 чалавек атрымалі траўмы. Вадзіцель фуры затрыманы. Узбуджана крымінальная справа. Вядома, што мужчына не прыняў патрэбных мер бяспекі падчас аварыйнага прыпынку.