Трыумфальная перамога нашых біятланістак. Аб гэтым і не толькі - у "Галоўным эфіры"

24 февраля 2018

Трыумфальная перамога нашых біятланістак. І як уся краіна хварэла і радавалася. Аб гэтым і не толькі - заўтра ў 9 вечара ў "Галоўным эфіры". Чым яшчэ запомніўся адыходзячы тыдзень?

100 гадоў бездакорнай службы. Юбілей у тых, хто эфектыўны на ўсе 100.

Аб свяце тых, хто кожны дзень на пасту, і для каго на радасць мірныя будні.

Майстар-клас сваёй справы. Гаворым з тымі, хто ведае аб чым.

Пра першы крок, ён цяжкі самы, наша пакрокавая інструкцыя па бізнесе.

Думаем аб працы нават у выхадныя. На тыдні прадпрымальніцтва.

Надзя, Іра, Дзіна, Даша!!! Дзякуй, залатыя нашы!

І яшчэ раз аб цудзе на чацвярых - усё для ўсіх на "Першым". У нядзелю.