Трыста тысяч мінчан ужо засцераглі сябе ад грыпу

15 октября 2014
Аб гэтым сёння паведамілі ў Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Амаль 200 тысяч чалавек скарысталіся бясплатнай вакцынацыяй за кошт рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў, а таксама за сродкі прадпрыемстваў. У той жа час прышчэпку за ўласныя грошы зрабілі амаль 100 тысяч мінчан. Кошт укола здароўя вагаецца ад 65 да 150 тысяч рублёў. Між тым, масавая вакцынацыя ў Мінску працягваецца. Бясплатна абараніць сябе ад грыпу плануюць 40% мінчан, а гэта - 780 тысяч чалавек.